Turniej Tłumaczy 1995

Czesław Miłosz
Wyznanie

Бызнанне

Божа, любiў я джэм трускaўны
І цёмную салодкасць жаночга цела,
Таксама халодную гарэлку, селядцы ў алею,
Духмяны водар гваздзiкi i карыцы.
Якiж прарок з мяне такога? Чаму бы дух
Мяне наведваў? Столькi iнных
Заслужана выбраных, верагодных.
А хто бы мне уверыў? Бо бачылi
Як я кiдаюся на ежу, асушваю шклянiцы,
Пахотлiва гляджу на шыю кельнэркi.
Э дэфектам i свядомыў тым. Прагнуючы вялiкасцi,
Умеючы дзекольвечы яе пазнаць,
Але не зусi яснага гледжання,
Ведаў, што застаецца для меньшых, як я:
Фэст кароткiх надзей, сход ганарлiвых,
Турнiр гарбатых, лiтаратура.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Edward Gałustow (Białoruś)


Прызнанне

Госпадзе. Я любiў джзм трускаўковы
І цёмную слодыч жаночага цела.
Як марожаную водку, селядцы ў алею,
Яшчэ пахi: карыцы i гваздзiкоў.
Таму якi ж з мяне прарок? Навошта дух
Наведваў бы такова? Столькi iншых
Было слушна выбраных, верыгодных.
А мне хто бы паверыў? Бо бачылi
Як кiдаюся на ежу, апаражняю шклянкi,
І хцiва гляджу на шыю афiцыянткi.
З дэфектам i ўсведамляю гэта. Прагну велiчы,
Умею яе распазнаць дзе-небудзь,
Аднак не маючы цалкам яснага зроку,
Я ведаў, штó застаецца такiм, як я:
Фэст кароткiх надзей, сборышча пыхлiвых,
Турнiр гарбуноў, лiтаратура.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Jelena Rosolko (Białoruś)