Turniej Tłumaczy 2000

Wisława Szymborska
Odzież

Вопратка

Здымаеш ты‚ мы здымаем‚ вы зды-
маеце рэчы: плашчы ці курткі‚
жакеты‚ швэтры‚ кашулькі‚ блюзкі‚
штаны‚ спадніцы‚ далей шкарпэткі‚
паньчохы‚ на прыканцы бялізну‚
з воўны‚ паўвоўны‚ тканіны штучнай
з дадаткам воўны‚ паклаўшы дбала‚
ці на вяшачку‚ ці так – няхайна
уперакід праз заплечак крэсла‚
празь сьценку ветую разьбіральні;
пакуль‚ – урач‚ галавой кіўнуўшы‚
нічога страшнага‚ калі ласка‚
так‚ апранайцеся‚ вельмі раю
дзесь адпачыць‚ ў падарожжа рушыць‚
прымаць у выпадку‚ калі раптам‚
перад сьняданкам‚ пасьля абеду‚
за паўгадзіны да сну‚ зьвяртацца
наступны раз праз два тыдні‚ месяц‚
праз квартал‚ год‚ паўтары магчыма;
ну бачыш‚ вось‚ a ты думаў‚ гэта‚
а мы пужаліся надарэмна‚
ён непакоіўся‚ вам здавалась;
але ўжо час запінаць‚ завязваць‚
уняўшы дрыгат непаслухмяных
рук‚ паясы і шнуры ад ботаў‚
замочкі‚ гузікі‚ блыскавіы‚
паправіць вузел кравата‚ коўнер‚
і ў рукаве‚ у кїшэні‚ ў торбе
шукаць памяты‚ крачасты‚ ў кропкі,
у кветкі дробныя‚ ў паскі шалік,
якому раптам‚ неспадзявана
пакуль падоўжаны час ужытку.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Helena Kazancewa (Białoruś)


Адзеньне

Разпранайся‚ разпранаемся‚ здымайце
плашчы‚ жакеты‚ камізэлькі‚ блузкі
зь воỳны‚ бавоỳны‚ зь лянабавоỳны
спадніцы і сподні‚ панчохі‚ бялізну‚
кладзіце‚ павесьце‚ таксама‚ праз
канапу‚ праз распранальню.
Нарэшце нам кажа тэн пан лекар‚ што
нічога ỳ тым няма благога‚ дурнога.
Апранайцеся‚ каліласачка‚ адпачніце‚ ад’язжайце‚
толькі прашу‚ прыязжайце‚
праз рок‚ праз паỳрокі‚ альбо праз тыдзень‚
штобы забачыць‚ ці ỳсё у вас добра.
Бачыш‚ ты думаỳ‚ а мы ỳсе баяліся‚
і мысьлялі мы, а ён пераконаỳ…
І час надыйшоỳ ỳжо завязваць
шнуроỳку‚ заклёпкі‚ засьцёжкі і скобы‚
пасыкі‚ гузікі‚ краваты‚ каỳнэры
і выцягнуць з рукаваỳ‚ торб і кішэняỳ
тэн шалік‚ ỳ крапінку‚ палоску і ромбы
з паддоỳжанай раптам‚ ỳ гадзіну‚ вартосьцю…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Anastazja Klecowka (Białoruś)


Вопратка

Здымаеш, здымамы, здымаеце
плашчы, жакеты, пінжакі, блузкі
з воўны, бавоўны, паўбавоўны,
спадніцы, сподні, шкарпэткі, бялізну,
складая, вешая, перакідая праз
сьпінкі стульляў, сьценкі шырмаў;
пакуль, кажа лекар, сур’ёзнага ніц,
прашу апрануцца, адпочнуць, паехаць,
ужыць у выпадку, калі, перад сном, па вячэры,
з’явіцца праз квартал, праз год, праз паўтора;
глядзі, а ты думаў, страшыліся мы,
а вы дапушчалі, а ён падазроваў;
бо час ужо завязаць, запнуць дрыготкімі рукамі
шнуркі, засьцёжкі, маланкі, пражкі,
паскі, гузікі, гальштукі, каўнеры
і выцягая з рукавоў, з торбачкі, з кішэні
памяты, у кропкі, у палоскі, у кветкі, у кратку шалік
з працягнутым тэрмінам карыстаньня…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Sergiej Pielesa (Białoruś)