Turniej Tłumaczy 2001

Stanisław Baliński
Niedziela

Нядзеля

Апоўдні, y нядзелю летам,
Калі па небе-сухавеі 
Шар цягне дэман без надзеі…
Каля вады, прыбранай ў кветкі,
Старыя мосцяцца ў радочак,
Схіліўшы голаў, долу вочы,
Ў адзенні спраўным, мілым, светлым,
Глядзяць ў ваду, як памірае,
За xваляй хваля, свет за светам,
І пьюць гарбату за гарбатай,
Гаворачы (тут – музыка ўзнікае):
– Як шкада нам, як шкада нам, як шкада
Нашых дзён, дзён веснавых (нат летуценняў!)
Што мінулі без пачуццяў, без гарэння,
Што вада…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Irena Jackiewicz (Białoruś)


Нядзеля

Ў нядзелю, летнім надвячоркам
Шатан маруду сонна точыць
Па небе бледным, як расточак…
Вада ў вянку з рамонкаў-зорак.
А над ракой дзяды, бабулькі
Радком, схіліўшыся, сядаюць,
Перабіраючы пацёркі
Размоў, і сочуць, як знікаюць
За хваляй хваля, за сусьветам
Сусьвет, гарбатку пюць пры гэтым…
(Тут музыка ледзь чутна грае)

– Ах, шкада, шкада, шкада, шкада якая,
Што вясновыя дні нашы (ўжо й не сніцца)
Убягаюць, уплываюць, уцякаюць
Як вадзіца…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Helena Kazancewa (Białoruś)


Нядзеля

Апоўдзень. Летам у нядзелю,
Калі пануе зорка смутку
У небе шарым, скамянелым…
Над прудам спавятым квятамі
Збіраюцца старыя людзі,
Апранутыя ясна, міла.
Схіляючыся над вадою…
І назіраюць як знікае
Хваля за хваляй, праўда за праўдай,
П’юць гарбату за гарбатай,
Гаворачы – (ціхая музыка)

– Шкада, шкада, шкада якая,
Дзянёчкі нашыя, вясновыя дзянькі
Без шолаху, без троскі праплылі
Нібы вада…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Katarzyna Kowgar (Białoruś)

 


Нядзеля

У нядзелю, лета, поýдзень,
Цёмнаю вадою Стыксу
Дзе Харон вязе смутак у Хадэс
Над апраýленай у кветкі ракой,
Старыя Разам сядаюць,
Апранутыя ясна і ладна і зграбна,
І глядзяць як зьнікае
Хваля за хваляй, сусьвет за сусьветам,
Пьюць гарбату за гарбатай,
І кажуць (тут – музыка ціха):

– Якая шкода, шкода, як шкода
што нашыя дні, дні веснавыя (нават у сьне)
праплылі без агню, бязгучна
як тая вада.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Sergiej Pielesa (Białoruś)