Turniej Tłumaczy 2002

Aleksander hrabia Fredro
Zemsta – Papkin

ПАПКІН

Досыць, хопіць!
Што за погляд, да халеры!
Дзеўкі мараць аб страхоццях,
Жахаў ім давай без меры.
Гэта сёння модна, міла,
Як што жорстка і жахліва!
Ад паненкі маладое
Чуў калісь хлапец слабое:
„Дай мне, любы, канарэйку”.
Сёння ж кожнай трэба болей:
„Як не хочаш маёй згубы,
Кррракадыла дай мне, любы!”

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Irena Jackiewicz (Białoruś)


ПАПКІН

Дзе ўжо болей? Kpaкـкадылы!
Трансцэндэнтна, да халеры!
Дзеўкам у галаве.
Бо шукаюць сабе жахаў.
Гопнікаў і вурдалакаў
Калі брыдка – значыць крута.
Ўчора шэпчуць штомінуту:
„Дай мне любы канарэйкі” –
Сёньня ж кажуць своім дзеўкі:
„Як ня хочаш маёй згубы,
Кракадыла дай, мой любы!”

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Sergiej Pielesa (Białoruś)


ПΑПКΙН

ТОЛЬКΙ ΓЭТΑ!
ЌΡΑКΑДЫЛЫ Ў ΓΑΛΑΒΕ ΚΑБΕТЫ
БО ШУΚΑΕ ΚΟЖНΑЯ СТРΑХΟЦЦЯ.
ШТО ЗΑ ЖΑΡΤЫ! ШТΟ ТΟ ЗΑ БРЫДОЦЦΕ!
ЗΑХΑПЛЯЮЦЦΑ ЦЯПЕР, ЯΚ НΕЙКΙМ ЦУДАМ,
СТРАШНЫМ, ПРОСТΑ НΕВЫНОСНЫМ БРУДΑМ.
ΒОСЬ РΑНΕЙ ВЯЛΑ ПΑНΕНΑЧКΑ ΚΑХΑНКУ
(ЯК СПЯВΑЛΑ БЫЦЦΑМ КΑЛЫХΑНКУ):
„ЛЮБЫ! МЕЦЬ ХΑЧУ Я КАНΑРЭЙКУ!”
НУ, Α СЁННЯ ЦΙ МΙКОЛКУ, ЦΙ ΑНДРЭЙКУ
СΚΑЖΑ: „ЯΚ НΕ ХΟЧΑШ МΑЁЙ СМЕРЦΙ,
КРΑКΑДЫЛΑ МУСΙШ МНΕ ПРЫПΕРЦΙ!

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Helena Maścierowa (Białoruś)


ПАПКІН

Як змяняюцца з гадамі густы!
Мне яна сказала: „Толькі гэта!”
Ведаю, што мае з-за распусты
Кракадыла ў галаве кабета.

Сёння кожная шукае пані
Нейкай страшнай для сябе прыгоды,
З-пад аблокаў і чарта дастане
З-за пачварнай, непатрэбнай моды.

І не вернеш зараз той часіны,
У якую б, верная мне пані,
Так сказала б любая дзяўчына:
– Канарэйку падары, каханы!

А цяпер загады мусіш слухаць,
Можаш не чакаць ты слова „мілы”,
Будзеш, пэўна, за вушамі чухаць,
Калі крыкне: „Смерць без кракадыла!”

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Helena Maścierowa (Białoruś)