Turniej Tłumaczy 2005

Czesław Niemen
Sen o Warszawie

Сон пра Гродна

З беларускай зямлі
Кліча Гродна мяне.
У ім таемны мой свет
І дзяцінства гады.
Там пакінула я каляровыя сны.

Калі час я спыню,
Як у казачным сне,
У родны край зазірну –
Там усе мары мае,
Гарадзенскія дні.

Люба сэрцу майму
Песня нёманскіх хваль.
Вабяць, быццам у сне,
Гарадзенская даль,
Каляровыя дні.

З беларускай зямлі
Кліча Гродна мяне.
У ім таемны мой свет
І дзяцінства гады.
Там пакінула я каляровыя сны.

Любы сэрцу майму…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Anastaziya Vurman (Białoruś)


Сон пра Мінск

Кoжны з нас на зямлi
Нoсiць у сэрцы сваiм
Рoдны гoрад, якi
Палюбіў назаўжды.
Каляровыя сняцца там сны.

Мінск у вясёлкавым ззянні
Брыльянтавых рос.

Свіслач раніцай –
Проста нейкі цуд!
Ходзьма разам
Насустрач ёй!
Песню сваю
Прывітальную нам
Мінск падорыць.

Кoжны з нас на зямлi
Нoсiць у сэрцы сваiм
Рoдны гoрад, якi
Палюбіў назаўжды.
Каляровыя сняцца там сны.

Калі-небудзь прыйду…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Dzmitry Kliabanau (Białoruś)


Сон пра Гродна

Як i ты, маю я
Горад мой, а ў iм
Найпрыгажэйшы мой свет,
Найпрыгажэйшыя днi.
Засталiся там каляровыя сны.

Супыню калiсь час
І на крылах, як птах,
Палячу з усiх сiл
Туды, дзе мае сны,
У гродзенскiя каляровыя днi.

Калi хочаш пабачыць
Наднямонскi золак,
Ужо сёння збiрайся са мною туды.
Убачыш, як прывiтае прыгожа нас
Гродзенскi дзень.

Як i ты, маю я
Горад мой, а ў iм
Найпрыгажэйшы мой свет,
Найпрыгажэйшыя днi.
Засталiся там каляровыя сны.

Калi хочаш пабачыць…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Helena Mankiewicz (Białoruś)


Сон пра Менск

Я маю, як і ты,
Свой горад, а ў ім
Найпрыгажэйшы свой свет,
Найлепшыя дні.
І тут я пакінуў свае каляровыя сны.

Калісь затрымаю час
І на крылах як птах
Палячу што ёсць сіл
Туды, дзе мае сны
І менскія каляровыя дні.

І калі пабачыць хочаш
Над Свіслаччу промні сонца,
То ўжо сёння хадзі са мной
Зведаць, як нас сустракае
Менскі дзень.

Я маю,як і ты,
Свой горад, а ў ім
Найпрыгажэйшы свой свет,
Найлепшыя дні.
І тут я пакінуў свае каляровыя сны.

Калісь затрымаю час…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Kasia Stepanova (Białoruś)


Сон пра Мінск

І я таксама маю
Горад мой, а ў ім
Свет самых лепшых мараў
І найлепшыя дні.
Я пакінула там каляровыя сны.

Я затрымаю час
І на крылах, як птах,
Буду ляцець што сіл
У Мінск, дзе мае сны
І найлепшыя каляровыя дні.

Хочаш пабачыць і ты
Свіслачы берагі?
Сёння ж рушым у шлях.
Ты зразумееш як
Ветла вітае ўсіх
Мінскі дзень.

І я таксама маю
Горад мой, а ў ім
Свет самых лепшых мараў
І найлепшыя дні.
Я пакінула там каляровыя сны.

Хочаш пабачыць і ты?…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Natalia Pysko (Białoruś)


Сόн прá Iзяслаў

Мáю гетаксáма як ты
Гόрад мόй, á ý íм
Найцудóўнейшы мóй свéт
Найпрыгажейшыятыя днi –
Я пакíнуў тáм калярoвыя сны

Калiсьці затрымáю чáс
I на крылах як птáх
Палячý штó ëсць сіл
Туды, дзé маé сны
Iзяслаўскія калярóвыя дні.

Каліб захацеў пабачыць
Світанак на Гарыні,
Давай ужо сëня памчымся туды.
Убачыш, як
Цудоўна прывітае нас
Iзяслаўскі дзень.

Мáю гетаксáма як ты
Гόрад мόй, á ў íм
Найцудóўнейшы мой свéт
Найпрыгажейшытыя днi –
Я пакíнуў тáм калярoвыя сны.

Каліб захацеў пабачыць…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Piotr Kapczyk (Ukraina)