Turniej Tłumaczy 2008

Zbigniew Herbert
O dwu nogach pana Cogito

Пра две нагі Спадара Кагіта

Левая нага нармальная
сказай бы аптымістычная
трохі караткавая
хлапечая
ва усмешках цягліц
з добра мадэляванай лыткай

правая
злітуйся Божа –
худая
з двума шнарамі
адным уздоўж сухажылля Ахілеса
другім авальным
бледна-ружовым
ганебным успамінам уцёкаў

левая
схільная да прыскокаў
танцуючая
занадта кахаючая жыццё
каб рызыкаваць

правая
па-шляхецку незгінальная
насмяхаючаяся з небяспекі

гэтак вось
на абеіх нагах
левай якую прыраўнаваць можна да Санча Панса
і правай
нагадваючай хібнага рыцара
ідзе
Спадар Кагіта
праз свет
перамяшчаючыся лёгка

na język białoruski przełożył:
Sergiusz Czarniauski (Białoruś)