Turniej Tłumaczy 2015

Stanisław Barańczak
N.N. uprawia gimnastykę poranną

N.N. РАНІШНЯЯ ГІМНАСТЫКА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ

Як і кожны дзень прапануем вам на раз, два, тры адчыніць вакно.
Некалькі глыбокіх подыхаў і першае практыкаванне:
Паклоны наперад. Калі ласка, не перанапружвайце хрыбетнік.
І раз, і два, і тры.
Ніжэй, калі ласка. Тааак. Да сааамай зямлі.
Выдатна, і яшчэ раз. Гэткая гнуткасць можа спатрэбіцца
І раз, і два і тры.
А зараз хуткія, скруткі-склоны ў бок. Нібы мы ўхіляемся,
Як быццам хочам пазбегнуць удару ў твар
І раз, і два, і тры.
Налева. Направа. Тааак, дакладна. Зараз прашу сесці на кукішкі.
Апускаючыся, сціскаемся як спружына, нібы рыхтуемся скочыць.
Як быццам бы мы хацелі скокнуць да горла ката.
І раз, і два, і тры.
Але ж вядомы, не скокнем.
Заставайцеся на кукішках, калі ласка, і ўставайце павольна.
А на заканчэнне
Схіляем галовы некалькі разоў: гэта зробіць шыю больш гнуткай.
І раз, і два, і тры.

 

na język białoruski przetłumaczył
Alexei Krivolap (Białoruś)


Н.Н. РОБІЦЬ РАНІШНЮЮ ЗАРАДКУ

– Як кожны дзень, прапануем
– і раз, і два, і тры – адчыніць акно.
Некалькі глыбокіх удыхаў. І першае практыкаванне:
наклоны наперад. Плаўна, хрыбет не павінен быць
як стрыжань. І раз, і два, і тры.
Нізка, калі ласка. Таак. Да самай зямлі.
І яшчэ раз. Гэтае ўменне
– і раз, і два, і тры – можа прыдацца.
А цяпер хуткія наклоны ўбок, быццам мы ўхіляемся.
Быццам мы проста хочам пазбегчы
аплявухі. І раз, і два. Улева.
Управа. Так, выдатна. Цяпер, калі ласка, прысед.
Групіруемся, быццам рыхтуючыся да скоку.
Нібыта мы хочам скочыць да горла ката.
І раз, і два, і тры. Але, вядома ж,
не скачам. Застаёмся ў прыседзе
і ўстаём павольна. І напрыканцы
некалькі разоў нахіляем галаву: гэта развівае
гнуткасць шыі. І раз, і два,
і тры.

na język białoruski przetłumaczyła
Ahata Rakava (Białoruś)