Turniej Tłumaczy 2016

ZBIGNIEW HERBERT
*** Zasypiamy na słowach

*** Засынаем на словах

Засынаем на словах
прачынаемся ў словах
часам гэта лагодныя
простыя назоўнікі
лес альбо карабель
адрываюцца ад нас
лес адыходзіць шпарка
па-за лінію далягляду
карабель адплывае
без сьледу і прычыны
небясьпечныя словы тыя
што выпалі з сукупнасьці
урыўкі сказаў сентэнцый
пачаткі рэфрэну
забытага гімну
«уратаванымі будуць тыя хто…»
«памятай абы..»
ці «як»
дробная і калючая шпілька
што зьлітавала
найпрыгажэйшую згубленую
метафару сьвету
трэба летуценіць цярпліва
спадзеючыся на тое што зьмест даполніцца
што адсутныя словы
увайдуць у зьнявечаныя сказы
і ўпэўненасьць якой чакаем
кіне якар

na język białoruski przełożyła Alesia Medzviadziuk

 

*** (На словах мы засынаем)

На словах мы засынаем
пасярод слоў прачынаемся
часам гэта мяккія
ціхія назоўнікі
лес карабель
яны адрываюцца ад нас
і лес аддаляецца хутка
за лінію гарызонту
карабель адплывае
без следу без прычыны
небяспечныя тыя словы
што выпалі з адзінства
урыўкі сказаў сентэнцый
першыя словы
забытага гімну
“будзе збаўлены той хто…”
“не забывайся на…”
альбо “як”
дробная калючая шпілька
што злучала
самую прыгожую згубленую
метафару на свеце
трэба цярпліва сніць
спадзявацца што змест успоўніцца
што словы якіх не стае
увойдуць у скалечаныя сказы
і чаканая ўпэўненасць
кіне якар

na język białoruski przełożyła Liubou Padporynava


*** (Засынаем на словах)

Засынаем на словах
прачынаемся на словах
часам гэта лагодныя
простыя назоўнікі
лес або карабель
адрываюцца ад нас
лес хаваецца хутка
за лінію гарызонту
карабель адплывае
без следу і прычыны
небяспечныя словы
што выпалі з цэлага
урыўкі сказаў сентэнцый
пачатак прыпеву
забытага гімна
«збавёныя будуць тыя, хто…»
«памятай, каб…»
альбо «як»
маленькая і колкая шпілька
якая з’яднала
найпрыгажэйшую згубленую
метафару свету
трэба сніць цярпліва
ў надзеі што змест дапоўніцца
што словы якіх не хапае
увойдуць у скалечаныя сказы
і пэўнасць якой мы чакаем
закіне якар

na język białoruski przełożyła Ahata Rakava