Turniej Tłumaczy 2003

Konstanty I. Gałczyński
Rozmowa liryczna

Лірычная размова

  - Раскажы мне, любы,
  - Як мяне кахаеш.
  - Раскажу.
  - Але ж?
  - Я цябе кахаю ў сонейка праменях
І пры водблеску на твары свеч.
Я цябе кахаю у капялюшы і ў бярэце.
І калі гуляе ветрык па шашы.
І калі ты на канцэрце.
У бэзе, у бярозах, у малінах, у клёнах…
І калі ты спіш.
І калі ты скупішся над працай.
І калі прыгожа яйка разаб’еш.
Нават, калі лыжку ўраніла.
У таксі і ў аўтамабіле.
Выключэнняў у мяне няма.
І напрыканцы вуліцы ды й на пачатку.
І калі грабенчыкам раздзеліш валасы.
У небяспецы. І на каруселі.
І на моры. У гарах. У калошах.
І калі на боса йдзеш ты па расе.
Сёння. Учора. Заўтра.
Днём і ноччу.
І калі вясну нам ластаўка нясе.
  - А як мяне ўлетку кахаеш?
  - Як лета змест. Ці ты не адчуваеш?
  - А ўвосень, калі ў небе плывуць гурбы хмурынак?
  - Нават калі не будзе нам пад чым схавацца ад дажджынак.
  - Ну, а калі мароз пасерабрыць усе ў вокнах шыбы?
  - З табою як пры вогнішчы я чуюся шчаслівы.
Каля твайго сэрца блізка буду заўжды нават у бедзе.
А за вокнамі йдзе снег. І крукі на снезе.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Kasia Bondarewa (Białoruś)


Лірычная размова

  - Паведай, як мяне кахаеш.
  - Паведаю.
  - Але?
  - Кахаю пад сонцам і ў мгленні свячы.
Кахаю ў бірэце і ў капелюшы.
У ветр на шашы і канцэрце.
У бэзах, бярозах, малінах і клёнах.
Калі ўжо ты спіш. Ці працуеш здумёна.
І калі спраўна разтрушчыш ты яйка-
Ці нават лыжка ўпадзе ў цябе.
У таксі. І ў машыне. Без выключэння.
На заканчэнні вуліцы. І на пачатку.
І валасы калі грэбнем раздзеліш.
У небяспецы. І на каруселі.
У моры. Ў гарах. У галёшах. Басую.
Сёння. Учора. І заўтра. Днём і ноччу.
Вясной, калі ластаўка прылятае.
  - А летам,як мяне кахаеш?
  - Як само лета.
  - А восенню як, калі хмары, калюжы?
  - Нават, калі парасон ты свой згубіш.
  - А ў час, калі шыбы зіма зсерабрыла?
  - Кахаю зімой, бы агеньчык вясёлы.
Побач з тваім сэрцам. Каля яго.
А за вокнамі снег.Крукі на снезе.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Tatiana Czebotar (Białoruś)


Лірычная размова

  - Раскажы мне‚ калі ласка‚ як моцна мяне кахаеш?
  - Раскажу‚ бо вельмі хочаш. Я – чакаю‚ пэуна‚ знаеш.
  - Я кахаю цябе ў сонцы‚ нават калі свечы паліш.
  - Я кахаю цябе ў шляпе‚ і бярэт калі ты маеш.
Калі вецер на дарозе моцна вее, на канцэрце.
І ў бярозах‚ і ў клёнах, у маліне, у лісці бэзу.
Калі спіш, калі працуеш, калі ўсё дакладна робіш.
Нават у той час кали ты яйка б’еш нибы варожыш
І тады, калі гатуеш-лыжка звонка падзе долу.
Калі едзеш у таксуўцы‚ на машыне – усё роўна.
Калі станеш на вуліцы‚ у канцы або ў пачатку.
Калі чэшаш валасы ты‚ бяжыш грэбнем па ім гладка.
Будзеш калі ў небяспецы‚ на арэлях ціха седзець.
І на моры‚ і ў горах‚ калі боса – люба гледзець.
Сёння‚ ўчора‚ нават заўтра; удзень і ўночы я кахаю.
І вясною‚ калі птушкі з выраю к нам прылятаюць.
  - А ўлетку як кахаеш? Гэта вельмі мне цікава.
  - Я кахаю вельмі моцна! Лета – добрая падстава.
  - А ўвосень‚ калі хмары і аблокі ёсць на небе?
  - У той час‚ як парасон ты пакідаеш дзесь на глебе.
  - А калі мароз узімку срэбрам вокны абсыпае?
  - Як гарачытой агеньчык‚ узімку я цябе кахаю.
Назаўсёды ў тваім сэрцы‚ там хіба і застануся.
За акном ідзе снег белы… З чорных птушак я дзіўлюся.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Vitali Makutsa (Białoruś)


Лірычная размова

  - Раскажы мне, як мяне кахаеш.
  - Раскажу.
  - Як.
  - Кахаю цябе ў сонцы. І ў водблесках свечак.
Кахаю цябе ў капелюшы, і ў бярэтцы.
У пошумах ветру на шашы i на канцэрце.
У бэзе i ў бярозах, у малінніку і ў клёнах.
І калі спіш.
І калі скупішся над працай.
І калі прыгожа гатуеш яйка —
Нават тады, калі скінеш долу лыжку.
У таксі. І ў машыне.
Без выключэнняў.

І ў канцы вуліцы. І ў пачатку.
І калі разбіраеш грабеньчыкам валасы.
У небяспецы. І на каруселях.
У моры. У гарах. У калёшах.
І босай.
Сёння. Учора. І заўтра.
Днём і ўночы.
І вясной, калі прылятае ластаўка.
  - A летам як мяне кахаеш?
  - Як сутнасць лета.
  - А восенню, калі хмаркі, як капрызкі?
  - Нават тады, калі губіш парасоны.
  - А калі зіма пакрые срэбрам скроні вокнаў?
  - Зімой кахаю цябе як вясёлы агеньчык.
Блізка, пры самым тваім сэрцы. Амаль у ім.
А за вокнамі снег. Вароны на снезе…

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Natalia Szyp (Białoruś)