Turniej Tłumaczy 2004

Ewa Lipska
O czym myśli dziewczyna na lekcji gramatyki języka polskiego

Пра што думае дзяўчына на лекцыі па граматыцы польскай мовы

З’яўляецца трынаццатага лістапада. Або
хаць калі.
З’явіцца з фотаздымка ілюстраванага часопіса
ў вузкіх шортах рэкамендаваных на лета.
Або з экрана. Са змярканнем Гедарда
і з дзікай ружай якае забароніць нам паўтарэнне.

Мы паедзем на востраў
які дамалюем на карце.
Агульны пакой у атэлі будзе калыхацца
нібы карабель у хмарах.
Хто з нас
выратуецца?
(Дзяўчына бярэцца за гэту думку
з ратаўнічым колам
на сэрцы)

Настаўніца носіць чырвоныя шкарпэткі
на дэманстратыўна высунутых наперад нагах.
Як быццам зразумела перавагу часу
і каштаўнасць думкі.
Трывога ўяўлення. Грукат сэрца.
Перадгарачкавы стан ночы. Ноч: форма часу.
Форма будучага часу
якая складаецца з асабовай формы: буду будзеш
будзем будзеце будуць
І з формы інфінітыва: кахаць.
Буду кахаць.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Olga Agiejenko (Białoruś)


Пра што марыць дзяўчына на граматыцы польскай мовы

З’явіцца чатырнаццатага лістапада. Або
Калі-небудзь.
Зробіць крок з фотаздымку каляровага часопіса
Ў вузкіх споднях што прапануе на лета.
Ці з экрана. Са змрокам Гадара
І дзікай ружай што не патрабуе тлумачення.

Паедзем на выспы
Што дамалюем на мапе самі.
І агульны пакой у гатэлі будзе калыхацца
Хто з нас
Уратуецца?
(Дзяўчына думае пра гэта
З колам што ратуе
Ў сэрцы)

Настаўніца ў чырвоных шкарпэтках
Дэманстрацыйна выстаўлэных наперад.
Нібы разумела перевагу часу
І важнасць думкі.
Трывога ўяўлення. Грукат сэрца.
Стан ліхаманкавай ночы. Ноч: форма часу.
Складаецца з асабовай формы: буду будзеш
Будзем будзеце будуць
І форма інфінітыва: кахаць.
Буду кахаць.

Przetłumaczone na język białoruski przez:
Julia Szamak (Białoruś)