Turniej Tłumaczy 2017

Bolesław Leśmian
Romans

Раманс
Я спявак! Я рамансы пяю, бо пяецца!
Ён жабрачыў, яна жабравала, здаецца.
Закахаліся раптам на вулках шумлівых,
Не было гарадской таямніцы шчымлівей.
Ноч маёвая зоркай заззяла вясёла,
Селі поруч яны на прыступках касцёла.
Падавала яна у рашучасці пэўнай
То для радасці вусны, то хлеб для грызення.
І, сплючы, яны грызлі пад травеньскім небам
Хлеб пяшчотай, а потым пяшчот у ўжо хлебам.
Спатольвалі разам голады-насланні:
Першы быў ад жабрацтва, другі ад кахання.
Паэт, які іх бачыў, знаў, як жыць трэба?
Згаладнеў, ды бракуе дзяўчыны і х леба.

na język białoruski przełożył Tsimur Buiko


*** Спяваю песню, бо спяваецца!
Спяваю песню, бо спяваецца! Бо за тое завуць спевак ом!
Пра яе, што была жабрачкаю, пра яго, што быў жабраком.
Узаемна яны закахаліся, спаткаўшыся на вуліцы,
I ва ўсім горадзе не знайсці было марнейшай таямніцы.
А як у начы майскай зоркі заззялі вясёла,
Яны селі – плячо да пляча – на холодных сходах касцёла.
Яна паднасіла яму з позіркам лагодным,
То вусны для пяшчоты, то х леб надзённы.
І так праз сон яны змянялі пад майскім небам,
То хлеб пяшчотай, то пяшчот у – хлебам.
Насычалі свой голад падвойны ў абдымках неба вясеннего,
Першы, просты – жабрацкі, і другі – кахання бязмернага.
Паэт, што іх бачыў, запомніў, як сапраўды жыць трэба,
Бо меў такі самы голад і не ме ў дзяўчыны і х леба.

na język białoruski przełożyła Alena Strakhava


Раманс
Раманc спяваю, я спяваю! Таму што я спявачка!
Ён быў жабраком, яна была жабрачкай.
Яны закахаліся раптам на раг у вуліцы
І не было бядней у тым месцы таямніцы…
Надышла майская зорная ноч вяселая,
Яны сядзелі – плячом да пляча – на прыступках касцёла.
Яна падстаўляла яму факусавана
То рот да ласкi, то х леб да жавання.
I бачаць сон яны пад майскім небам
Па чарзе хлеб змяняецца ласкай, а ласка – хлебам
Да канца вясны яна двойчы галадала:
Адзін голад – той жабрак, а другі – каханне.
Паэт, які бачыў іх, д умаў, як жыць трэба?
Яна двойчы галадала, а ўсё, што яму патрабуецца – дзяўчынак і хлеба.

na język białoruski przełożyła Maryna Czarnabylec