Turniej Tłumaczy 2019

Stanisław Wyspiański

Jakżeż ja się uspokoję

***
І як я магу супакоіцца –
Калі ў вачах маіх жах
І мыслі мае чагосьці баяцца,
Сэрца трымціць
І вузел у грудзях –
І як я магу супакоіцца.

przełożyła Tatsiana Dorakhava-Mizevich


***
Як жа я супакоюся –
поўныя страху вочы мае,
поўныя жаху думкі мае,
поўнае непакою сэрца маё,
поўныя дрыгацення грудзі мае –
як жа я супакоюся…

przełożyła Hanna Horn


***
Як жа я супакоюся,
Калі вочы мае поўныя страху,
Ды думкі апанаваныя жахам?
Трывогай запоўнена маё сэрца,
А ў грудзях трапятанне б’ецца.
Як жа я супакоюся…

przełożyła Katsiaryna Papkova


Як магу я супакоіцца…
Як магу я супакоіцца –
Мае вочы страхам поўняцца,
А трывогай думкі поўняцца,
У сэрца дыхае бяссонніца,
Грудзі трапятаннем поўняцца –
Ці магу я супакоіцца?…

przełożył Paweł Ostrouch