Turniej Tłumaczy 2011

Czesław Miłosz
Zapomnij

Забудзься

Забудзься на пакуты,
Што сам сабе наставіў.
Забудзься на пакуты,
Што хтось табе наставіў.
Вада бурлівіць-грае,
Вясна хутка мінае,
Сцяжынай йдзеш, што пазаставіў.

Чуеш часам там здалёк дзесь гукі.
Гэта хто, — пытаеш, — там спявае?
Маленства сонца ўсходзіць,
Час продкаў то народзін.
Возьмуць-павядуць цябе за рукі.

Назвы рэк чакаюць, засталіся.
Як жа доўга рэкі могуць помніць!
Родныя твае палі,
Вежы гарадоў, гаі.
Прыпынісь! Айчынай задзівіся.

na język białoruski przetłumaczył
Aleh Loika (Białoruś)


Забудзь

Забудзься на пакуты,
Што ў свет прынес.
Забудзься на пакуты,
Што ад свету прыняў.
Плынь губляецца ў плыні,
Вёсны бліснуць ды згінуць,
Крочыш зямлёю забытай амаль.

Здараецца песню здалёк пачуць.
Што гэта значыць, пытаеш, хто спявае?
Дзяціннае сонца ўзыходзіць,
Унукі праўнукаў родзяць.
І цяпер цябе за руку вядуць.

Назвы рэкаў яшчэ ацалелі.
Як жа доўга трываюць рэкі!
Палі твае, ворныя,
Вежы мест, непаўторныя,
Ты на парозе стаіш, анямелы.

na język białoruski przetłumaczyła
Nadzieja Kislaya (Białoruś)