Turniej Tłumaczy 2012

Wisława Szymborska
Są tacy, którzy

Тыя, што

Тыя, што жывуць як трэба,
Вакол парадак маюць и у сабе,
На пытанні дадуць адказ змястоўны
І выхад знойдуць у бядзе.
Здагадаюцца яны адразу,
Хто каго, хто з кім і дзе
І навошта хтосьці часам
Па жыцці інакш ідзе.
Ставяць пячаткі на праўдзе адзінай,
Бессэнсоўныя рэчы знішчаюць у прах.
Нават калі невядомае маеш імя,
Тваё прызначэнне ўсё роўна не згіне.
Думаюць аб тым, што варта,
Але ні хвілінкі даўжэй,
Бо хутка час праходзіць, без жартаў,
І сумненне адчуваюць бліжэй.
Калі вырвуцца са штодзённасці
І пакінуць звычайны ўклад,
Зачыняць дзверы ў пошуках вольнасці,
І ніколі не будзе ўжо шляху назад.
Часам у душы зайздрошчу я ім,
На шчасце пачуцце знікае зусім.

Na język białoruski przetłumaczyła
Hanna Shutovich